Mail.ruПочтаМой МирОдноклассникиВКонтактеИгрыЗнакомстваНовостиКалендарьОблакоЗаметкиВсе проекты

Помогите пожалуйста! Белорусский язык

Вадим Кастапов Знаток (289), закрыт 6 лет назад
Лучший ответ
green flower Оракул (57232) 6 лет назад
а1-14
2-24
3-14
4-14
5-12
6-14
7-14
8-12
9-23
10-24
в1-4
Вадим КастаповЗнаток (289) 6 лет назад
Спасибо большое.
Остальные ответы
Ирина Ануфриева Знаток (304) 6 лет назад
бери Яны iшлi ўдвух выкатанаю нячутна-пругкiмi веласiпедамi сцежкаю ля шэрых нямогла нахiленых да вулiцы платоў. Стаяла лета, блiзкае да восенi. Можна было ўжо есцi яблыкi. Быў спас: дробна i весела званiлi ў белай царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка i была вiдаць адсюль, з прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг, таксама белы. Яны iшлi туды: там недзе было людна, гармiдарна, густа, у нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка патрэсквалi i траслiся па бруку чырвона-слiзкiя "Явы" з каляскамi; ад
ветравога шкла, суха мiльгаючы, адсвечвала сонца.

А тут была цiшыня, бязлюднасць i пустая вулiца. Цёмна цвiлi пад нечымi глухiмi вокнамi чырвоныя вяргiнi.

Яны iшлi ўдвух: бацька - высокi мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у карычневым касцюме з шырокiмi, не па-цяперашняму, штанамi, i сын - востры плячыма i худы, як хрушч, падлетак у выцвiлай кепцы з пераламаным брылём i ў вялiкiх чаравiках.

З нечага падворку высунулiся i наглядзелi iм услед, цвёрда расставiўшы ногi i цяжка склаўшы на нiзкiм жываце рукi, дападныя бабы ў белых, насунутых на лоб хустках. Яны ведалi ўсё, мусiць, яшчэ з учарашняга вечара, калi ў самую крайнюю хату, да
Iвана Ходаса, за якой пачыналiся неабгароджаныя, з павыварочванымi плiтамi жыдоўскiя могiлкi i быў канец горада, прыйшоў гэты падлетак.

...Быў сiнi прыцемак, цёпла жаўцелi за сполахам цiхага бэзу чужыя вокны.

У хаце вячэралi. Горка пахла i рэзала ў вочы свежа нашаткаваная капуста з алеем. Ад маладое празрыстае картоплi вiлася i мяшалася сырая пара. Над параю трасла, разганяючы яе, скрылiкам замучанага вялага сала чарнявая дзяўчынка з тоненькай белаю шыяй. Круглы тварык яе слiзка блiшчаў ад тлушчу.
Markiza не Знаток (277) 6 лет назад
На Яндексе всё переведут.
Stas Sats Знаток (296) 6 лет назад
Эмм, так сложно было в ответы посмотреть?)
Похожие вопросы