Захварэла на грып, ці табою, Ці, наогул, і то, і другое. Думкі скачуць, як блошкі ў сабакі – Не шкада ім зусім небараку. Ды і ў страўніку штось няма ладу: Мабыць, хопіць ужо шакаладу. Ён у горле стаіць, запінае, Кілбасою яго заядаю. Хутка скончыцца ўжо і кілбаска… Што я буду рабіць без прыпасаў? Пазваню, можа, маці, паплачу, Перадала каб зноў перадачу. Тая будзе бурчаць, але скажа: “Пачакай, я у пограбы злажу”. Перадасць ужо мне і салатаў, І гуркоў, памідораў закаткі. Напакуе мне поўную сумку, Што загнецца вадзіцель маршруткі. “Еш, дачушка, усё перадала, Будзе кепска, пішы ці звані”. Пра сябе яшчэ толькі дадала: “Ты да верасня хоць дацягні…”
Главная героиня толи заболела, толи влюбилась. Как итог путающихся мыслей - психогенное переедание. Мама прислала дочери полную сумку еды. Стихотворение Алёны Панасюк называется "Минские будни"
Ці, наогул, і то, і другое.
Думкі скачуць, як блошкі ў сабакі –
Не шкада ім зусім небараку.
Ды і ў страўніку штось няма ладу:
Мабыць, хопіць ужо шакаладу.
Ён у горле стаіць, запінае,
Кілбасою яго заядаю.
Хутка скончыцца ўжо і кілбаска…
Што я буду рабіць без прыпасаў?
Пазваню, можа, маці, паплачу,
Перадала каб зноў перадачу.
Тая будзе бурчаць, але скажа:
“Пачакай, я у пограбы злажу”.
Перадасць ужо мне і салатаў,
І гуркоў, памідораў закаткі.
Напакуе мне поўную сумку,
Што загнецца вадзіцель маршруткі.
“Еш, дачушка, усё перадала,
Будзе кепска, пішы ці звані”.
Пра сябе яшчэ толькі дадала:
“Ты да верасня хоць дацягні…”