Шквир Степан
Профи
(680)
9 месяцев назад
1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.
(Кот).
2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?
(Курыца).
3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.
(Рука і пальцы).
4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.
(Падушка).
5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.
(Вядро з калодзежа).
6. Што бяжыць без повада?
(Вада).
7. Што нас корміць, а есці не просіць?
(Зямля).
8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.
(Вяселка).
9. Не агонь, а пячэцца?
(Крапіва).
10. У кутку барада на кійку?
(Венік).
11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?
(Грыбу, ягадзе).
12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.
(Раніца).
13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?
(Сонца).
14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.
(Дарога).
15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.
(Галава).
16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.
(Бульба).
17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?
(Чалавек).
18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.
(Капялюш).
19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.
(Чайнік).
20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.
(Цыбуля).
21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.
(Капуста).
22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?
(Бурак).
зоя наумовец
Просветленный
(35658)
9 месяцев назад
Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка)
Улетку шэранькі, узімку беленькі,
Доўгія вушы, хутка ў лес уцякае.(Заяц)
Хоць малы ён, часам з кулак, але не возьмеш ніяк.(Вожык)
Не рыба, а плавец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа.(Бабёр)
У лесе жыве, харчуецца, на галаве дрэва красуецца.(Лось)
З барадою, а не стары, з рагамі, а не бык, лыкі дзярэ, а лапці не пляце.(Казёл)
З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.(Сабака)