Top.Mail.Ru
Ответы
Аватар пользователя
14 лет назад
от
Изменено

Помогите найти сочинения на тему "беларуская мова"!

Только авторизированные пользователи могут оставлять свои ответы
Дата
Популярность
Аватар пользователя
Мастер
14лет

Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навокал нечым незразумелым, але такім жаданым і непаўторным. Я лічу нашу мову прыгожай, самай пяшчотнай, вольнай, пявучай, вобразнай, шчырай. Шмат у ёй розных ветлівых зваротаў, такіх, як «Калі ласка» , «Дзякуй» , «Добрай ночы» , «Будзьце ласкавы» , шмат фразеалагізмаў, эпітэтаў, тралных пяраўнанняў і ўсяго таго, што называецца двума простымі словамі — беларуская мова.
Я — беларуска, люблю нашу мову, здаецца, ёй валодаю з самага маленства. У школе мае веды па мове грунтоўна ўдасканальваюцца дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Каб вы ведалі, як цікава і займальна ў яе на ўроках! Заняткі яна звычайна пачынае з чытання выказванняў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра мову. Пры гэтым настаўніца заўсёды кажа: «Калі ласка, паслухайце мяне... »
На роднай мове напісана шмат вершаў, песень, казак, паданняў. Але хочацца, каб часцей гучала наша «калі ласка» , бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць

Аватар пользователя
Ученик

Наша мова — цудоўная, спеўная Табе складаю шчыра свой санет,
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Лось Еўдакія

У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П. Броўкі «Калі ласка!», Н. Гілевіча «Слова», Я. Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:

Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
Штосьці страціў у душы абавязкова!

Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.

Аватар пользователя
Ученик

паведамленне на тэму кожная мова гэта космас

Аватар пользователя
Ученик
8лет

Павел это очень просто сразу опиши как ты идёш в школу переступаеш за парог и видиш свою первую учительницу. напиши какая она .но она была всиволиш до 4 класса

Аватар пользователя
Ученик
9лет

найти на белорускай мове сочинение мой любiми наставник