Лара
Гений
(56353)
13 лет назад
Падзеі ў аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха" адбываюцца ў канцы 80-х гадоў ХІХ стагоддзя, Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі (галоўны герой твора) трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Уладальніцай маёнтка з'яўляецца апошняя прадстаўніца калісьці магутнага роду Надзея Яноўская. Па начах у доме бачаць Малога Чалавека і Блакітную Жанчыну, прадвеснікаў смерці кагосьці з роду Яноўскіх. Страх на ўсё наваколле наганяе дзікае паляванне караля Стаха, падчас якога (два гады назад) быў забіты бацька Надзеі.Доступно только для пользователей Гэта пракляцце праз стагоддзі дайшло і да Надзеі. Андрэю Беларэцкаму ўдалося выкрыць таямнічыя сілы і разам з сялянамі атрымаць перамогу над прафесійнай бандай. Высветлілася, што легенду пра Стаха жорстка выкарыстаў апякун Надзеі Яноўскай Дубатоўка, які стаў кіраўніком палявання. Ён прагнуў смерці Надзеі, каб стаць гаспадаром Балотных Ялін. Заканчваецца твор ад'ездам Беларэцкага і Надзеі Яноўскай (яго будучай жонкі) з Балотных Ялін.