Карина Смолко
Ученик
(114)
3 года назад
Не ведала Тэкля, што ёй рабіць, Адзіным рашэннем было пайсці дадому, што яна і зрабіла.
Дарога назад была нашмат цяжэй, чым дарога ў горад. Тэкля баялася, што не дойдзе, было вельмі цяжка. Iшла яна з сумнымі думкамі і гэта нагнятала абстаноўку. Яна не разумела, што яна зрабіла не так як, чаму яе сын стаў такім. Але усеж Тэкля Яго апраудвала, гаварыла сама себе, что ен проста вельмі стаміўся, ці быў цяжкі дзень, таму і сарваўся, што на самой справе, ён быў вельмі рады яе бачыць.
У гэты час Лауручок абедаў. Еў і думаў, як там яго мацi. Перад вачыма стаялі ўспаміны з дзяцінства: як Тэкля карміла яго, вучыла пісаць, чытаць, гуляла з ім. Ён глядзеў на сваю дачку і ўяўляў, як бы яму было крыўдна, калі б яна паступіла з бацькам гэтак жа. Ён разумеў, што менавіта мама выгадавала яго, дала яму ўсё, для таго, каб у яго было добрае жыццё, а зараз жыве адна, быццам у яе нікога няма. Лауручок параіўся са сваёй жонкай, і разам яны прынялі рашэнне, што трэба вярнуць Тэклю. Загадаў ён запрэгчы коней і адправіўся ў шлях за мамай. Ён не ведаў, дзе яна цяпер можа быць, толькі спадзявацца мог на тое, што яна будзе дзе-небудзь на дарозе. Але, на жаль, Лаўрук маці не знайшоў: праехаў праз цэлы горад – Тэклі нідзе не было. Развярнуўся і паехаў дамоў.
Дома Лаўрук не ведаў, што яму рабіць, не мог знайсці сабе месца. Напісаў лісты ўсім сваім знаёмым, каб былі ўважлівыя. І калі хто ўбачыць яго маці, каб адразу адправілі яе да сына.
Прайшлі суткі. Адзін знаёмы Лауручка ехаў у суседнюю вёску і па шляху убачыў нейкую жанчыну пад'ехаўшы бліжэй ён зразумеў, што гэта Тэкля. Ён расказаў ёй, што Лауручок вельмі хвалюецца за яе і прапанаваў ёй паехаць з ім, яна пагадзілася. Лауручок не спаў усю ноч, не ведаў, што яму рабіць, хваляваўся, што з яго мамай, дзе яна. Яму было вельмі сорамна за тое, як ён з ёй паступіў. Лаўрук да апошняга спадзяваўся, што вось-вось хтосьці пастукае ў дзверы і на парозе будзе яго маці. Яго надзеі спраўдзіліся. Калі ён абедаў, пачуў стук у дзверы. Адкрыўшы дзверы, ён убачыў на парозе Тэклю. Лауручок вельмі ўзрадаваўся і адразу ж пачаў прасіць прабачэнні, апраўдваўся як мог, і Тэкля яго прабачыла. Ён запрасіў яе дамоў, накарміў, адагрэў, пазнаёмiў са сваёй сям’ёй. Усе былі вельмі шчаслівыя бычыць Тэклю ў гэтым доме, ды і яна была вельмі рада, што яе сын усё ж такі прызнаў сваю віну.
Тэкля засталася жыць у сына, яны праводзілі шмат часу разам, той клапаціўся аб ёй і вельмі любіў.