Top.Mail.Ru
Ответы

ПОМОГИТЕ С ВОПРОСАМИ ПО БЕЛ ЛИТУ

1. Калі мы ў першыню бачым Сцепаніду? Які псіхалагічны фон стварае апісанне прыроды.
2.Калі адбываецца першае знаёмства з Петраком? Што мы пра яго даведаліся?
3.Як вяртуе Пятрок адвесці ад хутары бяды. Як спачатку паводзіць сябе з немцамі?(Пераказ эпізодаў)
4. Якім спосабам пратыстуе супраць вайны і бесчалавечнасці Сцепаніды?(Пераказ эпізодаў)

По дате
По рейтингу
Аватар пользователя
Просветленный

Boбpaзы Пeтpaкa i Сцeпaнiды
Васіль Быкаў у 1982 годзе напісаў аповесць “Знак бяды”, якая займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 1982 г. за гэту аповесць Васiль Быкаў быў ўдастоен Ленiнскай прэмii. Алecь Адaмoвiч нaзвaў гэтую aпoвecць, caмaй aнтывaeннaй з ycix быкaўcкix твopaў, бo тyт вaйнa выкpывaeццa вaчымa, aцэнкaй тыx, кaмy янa зaўcёды здaвaлacя тaкoй дзiкaй i бecчaлaвeчнaй. Аповесць «Знак бяды» адрозніваецца ад іншых твораў тым, што галоўнымі героямі яўляюцца не салдаты ці партызаны, а простыя сяляне, якія вымушаны жыць ва складаным ваенным перыядзе.

Галоўнымі героямі твора “Знак бяды” з’яўляюцца Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Гэта звычайныя людзі таго часу, якім нічога проста ў жыцці не давася, якія працавалі да семага поту. Амаль усё жыццё яны былі парабкамі ў пана Яхімоўскага, пакуль новая ўлада не раскулачыла яго, і не дала Багацькам дзве дзесяціны зямлі. Але шчасця гэта не дало. Надзел зямлі які яны атрымалі ад новай улады, людзі пачалі называць — Галгофа. Яна сімвалізуе лёс Петрака і Сцепаніды, іх ахвярную хлебаробскую працу,
бясконцую святую веру ў карміцельку-зямлю і пакутніцкую смерць.

Пятрок — ціхі і мяккі — гэткі, якімі была большасць у Выселках: страхавіты, зважлівы, трохі набожны». Калі прыходзяць немцы ён спачатку намагаецца неяк прыстасавацца да жорсткіх умоў вайны і акупацыі. Частуе паліцаяў хлебам, салам і яйкамі, будуе немцам “клазет”. Нажаль яго старанні не як не дапамагаюць ім. Пятрок добра гэта зразумеў, калі аднойчы да іх у хату уварваліся паліцаі і пачалі патрабаваць гарэлку, пакуль яны яе шулія, яны збілі Сцепаніду. Гэтае здарэнне моцна паўплывала на Пятрака, і ён перастае пытацца прыслужыць ворагам. І ў канцы ён гераічна памірае, паказваючы свой пратэст ворагам.

Сцепаніда — жонка Петрака. У адрозненні ад мужа, яна — рашучая, актыўная, упартая, самаахвярная . Яна ў пэўным сэнсе праўдашукальніца. Яшчэ да вайны, у час калектывізацыі, яна намагалася адстойваць справядлівасць. Калі пачалася вайна, я рашуча вырашыла змагацца з ворагам як можа: хавае парсючка, крадзе ў фашыстаў вінтоўку, доіць карову на лугу, каб малако не дасталося немцам, купляе бомбу, каб падарваць мост. Хоць яна добра разумее небяспеку свайго пратэсту, яна робіць гэта таму, што не можа па іншаму паступіць. Менавіта ў вобразе Сцепаніды, пісменнік хацеў паказать нам “ідэал” чалавека таго няпростага часу.

Васіль Быкаў у сваіх творах часцеё за ўсе пакзвае простага чалавека ва ўмовах вайны, для якога штодзённы гераізм стаў нормай паводзін. І твор “Знак бяды” не стаў выключэннем. Сцепаніда і Птрок — звычайныя прадстаўнікі таго часу, якім выпала жыть у вайну, і якія нягледзячы ні на што, не страцілі сваей чалавечай годнасці і сумлення.