Сочинение на тему раскиданное гнездо
Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанародную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях бела-рускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчыны, зямлі і волі.
Падзеі ў драме адбываюцца ў пярэдадзень першай рускай рэвалюцыі 1905 года і сканцэнтраваны вакол Сымона. Гэта асноўны вобраз твора, які паказаны ў развіцці. Дух бунтарства і непакорнасць уласцівы Сымону ад нараджэння. У яго характары шмат рашучасці, імпульсіўнасці. Ён часта хапаецца за сякеру, каб бараніць свой гонар, адстойвае сваё дабро. Сымону не хапае адметнасці, непаўторнасці, умення жыць сваім розумам. Спачатку ён, як і бадька, трымаецца разбуранага гнязда, імкнецца давесці судовую справу да канца, даказаць праўду, але, не знайшоўшы яе, па закліку Незнаёмага пакідае сям'ю, малых братоў, маці і рушыць на Вялікі Сход, яшчэ дакладна не ўсвядоміўшы, што з сябе гэты сход уяўляе.
Асноўнае ў ягоным характары — непакорнасць, рашучасць, гатоўнасць ісці да мэты на злом галавы, бясстрашнасць. Сіла ў Сымона ёсць, але няма трывалай духоўнай асновы, якая магла б накіраваць гэтую сілу. У спадчыну яму дасталося моцнае адчуванне знітаванасці з зямлёй. Калі сувязь з зямлёй рвецца, Сымон сапраўды гатовы адважыцца на ўсё, нават на забойства. Гэта ён адчувае і пачынае сам баяцца сваёй гатоўнасці. У такім стане ён творыць акт помсты: падпальвае панскі маёнтак. Зразумела, што гэта не ўсведамленне грамадзянскага ўчынку, а пакуль што інстынктыўная помста. Ён мяняе сякеру на паходню і на Вялікі Сход ідзе быццам не па сваёй волі, нібыта чужая рука, воля, мацнейшая за ягоную, вядуць яго за сабой. Ці прывядзе да мэты гэты шлях? Адказ не можа быць адназначным. Сымон гатоў стаць у шэрагі змагароў, якія здабываюць волю і долю, ахвяраваць сабой. У драме гэта адзін з варыянтаў пошуку, але далёка не адзіны.
Лёс Зосі драматычны. Натура ўражлівая, сентыментальная, яна знаходзіцца ў палоне дзівосных сноў і мар. Яе вабяць кветкі, луг, поле — усё прыгожае, паэтычнае. Але светлыя памкненні Зосі ўступаюць у раз-лад з суровай рэчаіснасцю. Яна і Паніча пакахала, таму што ён прыгожы. Зося — чалавек добрай душы, а та-кія людзі звычайна кахаюць вельмі моцна. Даверлівая, чулая, яна не можа вынесці здрады Паніча і спрабуе павесіцца паблізу палаца, каб такім чынам выказаць пратэст супраць панічовай здрады. Але дваровыя людзі яе ратуюць. I тады зацямненне находзіць на яе светлы, дапытлівы розум. Як бы прасвятлеўшы, глядзіць Зоська на пажар. Прасвятленне гэта сімвалічнае. Яна разам з Сымонам ідзе на Вялікі Сход. Сваю дарогу Зоська выснавала ў сваіх мроях-снах, праз паў-містычныя азарэнні поруч з думкамі пра Бога, разам з ідэаламі дабра, міласэрнасці, шкадавання, любові.
Данілка — падлетак, не па гадах разумны, разважлівы. Яго, як і Зоську, вабіць прыгожае, на працягу ўсёй п'есы ён майструе скрыпку. I калі бацька разбівае скрыпку, Сымон пагражае зрабіць новую. Ясна адно: без скрыпкі для Данілкі свет «не гучыць» — без музыкі няма гармоніі ў тым малым свеце, што яго акружае, як і ва ўсім Сусвеце. Шлях, абраны Данілкам, — гэта шлях музыкі, творцы. Данілка — увасабленне таленавітасці ўсяго беларускага народа. Ён, падлетак, пайшоў не за Сымонам і Зоськай, але за маткаю і Старцам. У гэтым выбары ёсць свая рацыя: Данілку патрэбна не канчатковая мэта шляху, а сама дарога, магчымасць убачыць свет і, вядома, удосталь найграцца на новай скрыпачцы. Вынік гэтага шляху невядомы, але абсалютна ясна адно: марным, бязмэтным гэты шлях не будзе.
Шляхі Зяблікаў разбегліся, але тупіковых пуцявін тут няма. Усе шляхі могуць прывесці да адной мэты — да пошуку і аднаўлення «раскіданага гнязда» — Бацькаўшчыны, да набыцця людзьмі страчанай чалавечай годнасці. Разбурылі не толькі хату Зябліка
Драма "раскіданае гняздо" напісана ў 1913 г. Галоўнай тэмай з'яўляецца змаганне за зямлю і волю. У ёй адлюстравана абуджэнне працоўных Беларусі да свядомай барацьбы за свае чалавечыя правы, за нацыянальную годнасць.
Сюжэт п'есы нескладаны. У селяніна-бедняка Лявона Зябліка, малады пан вырашыў забраць зямню . Пяць гадоў судзіўся з дваром Лявон Зяблік, шукаў справядлівасці, але нічога не дабіўся, бо царскі суд абараняе інтарэсы багатых. Даведзены да роспачы, Лявон Зяблік сканчвае жыццё самагубствам. Пасля смерці бацькі права на зямлю з новай сілай адстойвае яго старэйшы сын Сымон. Галоўнае ў яго характары — гэта свабодалюбства, нянавісць да прыгнятальнікаў, вера ў свае сілы. У адрозненне ад бацькі, Сымон гнеўна пратэстуе супраць несправядлівасці. Ён уступав на шлях рэвалюцыйнай барацьбы. Стаць на гэты шлях яму дапамагае Незнаемы — прафесійны рэвалюцыянер. Разам з Незнаемым Сымон ідзе на «Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»
Зоська — сястра Сымона — таксама імкнецца да лепшага жыцця, шукае праўду, але не можа знайсці яе, бо жыве ў казачным свеце. Лес яе складваецца трагічна: яна пакахала паніча і жадае прымірыць з ім Сымона, шчыра верыць, што сваім каханнем можа выратаваць сям'ю. Але жыццё разбівае мары Зоські. I яна разам з Сымонам ідзе на «Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!».
Марыля — жонка Лявона Зябліка — натура цярплівая, пакорная. Яна таксама хоча прымірыць Сымона з панічом, угаворвае яго ісці ў двор на службу.
Значнае месца ў п'есе займае вобраз Старца. Гэта чалавек з нізоў народа, прадстаўнік збяднелай масы, бо сам выйшаў з такога раскіданага гнязда, як і Зяблікі. Ён — чалавек адзінокі. Шчыра спачувае гаротным і абяздоленым. Старац ухваляе той шлях, на які становіцца Сымон, і асуджае тых, хто скараецца, мірыцца з несправядлівасцю.
Пальцы рядового Джонсона разжались, предохранительный рычаг освободил пружину детонатора.. . Зашипел замедлитель. Резко поднявшись в из-за груды обломков и мусора, служившей ему укрытием, он метнул гранату в оконный проем здания.. . В этот момент что-то ударило в грудь, пронзив его острой болью. Последней мыслью Джонсона было удивление, почему же не помог бронежилет.. .
Бросок сорвался и граната полетела выше и правее, в крону растущего рядом с домом дерева.
Махмуд, паренёк лет пятнадцати, старым ножом стал вырезать очередную зарубку на прикладе своей СВД, когда услышал взрыв. Сквозь кусты он посмотрел в сторону руин здания: с дерева осыпались листья и сучки. Он помнил, что ещё вчера на том дереве оставалось большое птичье гнездо. С началом боев птицы покинули его, бросив недонасиженную кладку. Мальчик с интересом посмотрел на дерево сквозь прицел: гнезда не было. На его месте оставался только обломок толстой ветки. "Вот это да! ",-- подумал он, -- "граната в гнездо упала".